Эрнст Лі́ндэр (; , Пох’я, Вялікае княства Фінляндскае — , , Швецыя)— фінскі і шведскі ваенны дзеяч, генерал кавалерыі.
Біяграфія Скончыў Калбергскую ваенную школу і шведскую ваенную акадэмію, а з 1888 года пачаткаў службу ў шведскай арміі.
У 1918 годзе паступіў у фінскую армію, а ў красавіку—маі 1918 года камандаваў групай Сава, на чале якой ваяваў з чырвонымі атрадамі. З 1918 па 1919 гады генерал інспектар кавалерыі, стваральнік фінскіх кавалерыйскіх частак.
У 1924 годзе прыняў удзел у летніх Алімпійскіх гульнях 1924 года ў Парыжы, дзе заваяваў залаты медаль па выездцы (індывідуальнае першынство). Ліндэр прадстаўляў Швецыю.
З 6 студзеня па 27 лютага 1940 камандуючы Шведскім добраахвотніцкім корпусам. З 28 лютага па 26 красавіка 1940 года камандаваў Сальскай дырэкцыяй. Аўтар мемуар пра вайну за незалежнасць Från Finlands Frihetskrig (1920).
Памёр 14 красавіка 1943 года і быў пахаваны на «Паўночных могілках» у Стакгольме.
Катэгорыя:Коннікі на летніх Алімпійскіх гульнях 1924 года Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Швецыі Катэгорыя:Генералы Фінляндыі