Беларуская дэмакратычная апазіцыя — сукупнасць розных палітычных партый, рухаў і іншыя аб’яднанняў грамадзян, якія выступаюць супраць аўтарытарнага кіравання Аляксандра Лукашэнкі, за аднаўленне дэмакратыі ў краіне, адраджэнне беларускай мовы і культуры. У 2020 годзе была адзначана Прэміяй імя Сахарава.

Гісторыя апазіцыі Прыход Аляксандра Лукашэнкі да ўлады

У 1990 годзе Аляксандр Лукашэнка выбраны народным дэпутатам ВС БССР 12-га склікання; быў членам канстытуцыйнай камісііПостановление Верховного Совета Республики Беларусь от 20 июля 1990 г. № 166-XII «Об избрании Конституционной комиссии» . Стварыў фракцыю «Камуністы за дэмакратыю», якая выступала за захаванне СССР у дэмакратычнай форме. Праз папулісцкую рыторыку атрымаў рэпутацыю апантанага змагара за справядлівасць, у 1993 годзе Лукашэнка выбраны старшынёй часовай камісіі Вярхоўнага Савета па барацьбе з карупцыяй, створанай для вывучэння дзейнасці камерцыйных структур пры ўладзе. На гэтай пасадзе Лукашэнка абвінаваціў у карупцыі шэраг членаў кабінета Вячаслава Кебіча, а самога Кебіча называў галавой «прамаскоўскай мафіі». 1 красавіка 1994 года «камісія Лукашэнкі» ліквідавана як «выканаўшая задачу па расследаванні».

У пачатку 1994 года была прынята новая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Паводле яе ў ліпені 1994 года адбыліся прэзідэнцкія выбары, на якія выставілі свае кандыдатуры шэсць палітыкаў. Аляксандр Лукашэнка ўдзельнічаў у выбарах як незалежны кандыдат, базуючыся на папулісцкай праграме ў духу лозунгаў барацьбы з карупцыяй, павышэння заробкаў і інтэграцыі з Расіяй. Скандальным эпізодам перадвыбарчай кампаніі Лукашэнкі быў замах на яго жыццё, якія нібыта быў здзейснены каля Лёзна.

Сярод іншых кандыдатаў былі Станіслаў Шушкевіч, Зянон Пазняк і прэм’ер-міністр Беларусі Вячаслаў Кебіч, які лічыўся фаварытам. У першым туры Лукашэнка атрымаў 44,82 % галасоў. За Кебіча прагаласавалі 17,33 % выбаршчыкаў, 12,8 % прагаласавалі за Пазняка, а 10 % прагаласавалі за Шушкевіча. Лукашэнка быў падтрыманы шэрагам палітыкаў з дэмакратычнага стану, у тым ліку Анатолем Лябедзькам і Віктарам Ганчаром, якія бачылі ў ім супрацьвагу постсавецкай наменклатуры ў асобе Кебіча і будучы інструмент правядзення рэформ. Другі тур адбыўся 10 ліпеня, на ім А. Лукашэнка канчаткова перамог, атрымаўшы 80,1 % галасоў.

Супрацьстаянне Прэзідэнта з Вярхоўным Саветам

14 мая 1995 года адначасова прайшлі выбары ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 13-га склікання прайшлі і рэспубліканскі рэферэндумКАМПАНИЯ ПРОШЛА ПОД ЗНАКОМ КОНФРОНТАЦИИ ВЕТВЕЙ ВЛАСТИ // naviny.by. Белорусские новости, 14 мая 1995 г.. Закон надаваў палітычным партыям, калі яны мелі першасныя арганізацыі ў адпаведных акругах, права вылучаць кандыдатаў. Праз нізкую яўку выбаршчыкаў за два туры выбрана толькі 119 дэпутатаў, калі для фарміравання Вярхоўнага Савета трэба не менш за 174 дэпутаты (не менш за дзве траціны ад поўнага складу ў 260 чалавек). Разам з тым з-за адсутнасці кворуму не атрымалася працягнуць дзейнасць папярэдняга складу дэпутацкага корпуса. Назіральнікі канстатавалі ў гэты перыяд абвастрэнне барацьбы паміж прэзідэнцкай і заканадаўчай галінамі ўлады. Суддзя Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь Міхаіл Пастухоў адзначае, што выбары былі фактычна сарваныя выканаўчай уладай, і тлумачыць такую пазіцыю тым, што Аляксандр Лукашэнка не хацеў выбрання моцнага органа прадстаўнічай улады, які мог бы кантраляваць законнасць яго дзеянняў і рашэнняў і пры наяўнасці падстаў пачаць працэдуру імпічментуМ. И. Пастухов. Какой парламент в Беларуси «правильный»? // Журнал «ПРАВО И ПОЛИТИКА» № 5, 2001 . Пасля выбараў выканаўчая ўлада адкрыта перашкаджала працы Вярхоўнага Савета 12 склікання, які паводле закону захоўваў свае паўнамоцтвы: Вярхоўны Савет пазбавілі службовых аўтамабіляў, дэпутатам, якія працавалі на прафесійнай аснове, перасталі выплочваць заробкі і пазбавілі матэрыяльна-тэхнічных умоў дзейнасці. Па рашэнні Канстытуцыйнага суда 29 лістапада 1995 года былі праведзены паўторныя выбары ў акругах, дзе яны не адбыліся, другі тур адбыўся 10 снежня. У выніку паўторных выбараў колькасць выбраных дэпутатаў дасягнула 198 чалавек, чаго было дастаткова для правамоцнасці новага складу Вярхоўнага Савета.

У парламент новага складу не атрымалася патрапіць ніводнаму прадстаўніку Беларускага Народнага Фронту, які меў моцную апазіцыйную фракцыю ў Вярхоўным Савеце 12-га склікання. Пры выбары Старшыні Вярхоўнага Савета акрэсліліся разыходжанні паміж Вярхоўным Саветам і прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, які прапаноўваў прызначыць Старшынёй Вярхоўнага Савета былога прэм’ер-міністра Вячаслава Кебіча, хоць вага апазіцыі ў складзе Вярхоўнага Савета 13-га склікання была меншай, чым у папярэднім складзеІрына ЕКАДУМАВА, Палітычная сістэма Беларусі з 1996 па 2000 год. Працэс раздваення органаў улады ў выніку канстытуцыйнага крызісу лістапада 1996 . Паколькі пад уплывам «прэзідэнцкай вертыкалі» ў складзе Вярхоўнага Савета 13 склікання аказалася шмат прадстаўнікоў структур кіравання, кіраўнікоў калгасаў і саўгасаў і мала прафесійных палітыкаў і юрыстаў, новы парламент стаў праводзіць палітыку падтрымання рашэнняў Аляксандра Лукашэнкі. Без тлумачэння прычын з Канстытуцыйнага суда былі адкліканы ўсе прапановы, якія паступілі ад папярэдняга старшыні Вярхоўнага Савета Мечыслава Грыба наконт канстытуцыйнасці ўказаў прэзідэнта.

Аднак дэмакратычна настроеныя дэпутаты аб’ядналіся ў адзіную фракцыю і пачалі аказваць заўважны ўплыў на рашэнні парламенту. Яны патрабавалі справаздачы прэзідэнта і ўраду пра выкарыстанне бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў, узнімалі пытанні да міністраў, выступалі за строгае выкананне Канстытуцыі і законаў.

Улетку 1996 года Аляксандр Лукашэнка выступіў з ініцыятывай правядзення рэспубліканскага рэферэндуму і прыняцця новай рэдакцыі Канстытуцыі, дзе ўсе ўладныя паўнамоцтвы пераходзілі да прэзідэнта. Пад ціскам выканаўчай улады Вярхоўны Савет 6 верасня 1996 года прызначыў рэспубліканскі рэферэндум па чатырох пытаннях, аднак гэта рашэнне парламенту па прапанове спікера Сямёна Шарэцкага было разгледжана Канстытуцыйным судом на прадмет адпаведнасці Канстытуцыі. У выніку суд 4 лістапада 1996 года вынес рашэнне, што на абавязковы рэферэндум не можа выносіцца пытанне пра ўнясенне змен і дапаўненняў у Канстытуцыю. У выніку рашэння Канстытуцыйнага суда Вярхоўны Савет змяніў сваю пастанову і прызнаў, што на абавязковы рэферэндум выносяцца толькі пытанні пра перанос Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь і пра выбарнасць кіраўнікоў мясцовых органаў улады. Не згаджаючыся з рашэннем Канстытуцыйнага суда і Вярхоўнага Савета, Аляксандр Лукашэнка выдаў два ўказы, дзе насуперак Канстытуцыі і Закону «Аб народным галасаванні (рэферэндуме) у Рэспубліцы Беларусь» вызначыў парадак уступлення ў сілу рашэнняў рэспубліканскіх рэферэндумаў аб зменах і дапаўненнях Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама пра несапраўднасць рашэння Канстытуцыйнага суда.

73 дэпутаты Вярхоўнага Савета звярнуліся 19 лістапада 1996 года ў Канстытуцыйны суд з прапановай пра адхіленне Аляксандра Лукашэнкі ад пасады ў сувязі з шматлікімі выпадкамі парушэння ім Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якіх налічвалася 18 актаўАляксандр ВАШКЕВІЧ, Міхаіл ПАСТУХОЎ, Палітычная сістэма Беларусі з 1996 па 2000 год. Канстытуцыйны суд і канстытуцыйны крызіс 1996 г.. У той жа дзень Канстытуцыйны суд распачаў справу «Аб парушэнні Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», якую ён павінен быў разглядаць 22 лістапада.

Умяшанне Расіі 21 лістапада ў Мінск прыехалі прэм'ер-міністр Расіі Віктар Чарнамырдзін і яго намеснік Валерый Сяроў, старшыня Дзяржаўнай думы Расіі Генадзь Селязнёў і старшыня Савета Федэрацыі Расіі Ягор Строеў«Ноч здрадніцтва» 14 гадоў таму // Радыё Свабода, 22 лістапада 2010 г.. У ноч з 21 на 22 лістапада яны правялі перамовы з кіраўніцтвам Беларусі, у выніку чаго было падпісана «Пагадненне аб грамадска-палітычнай сітуацыі і канстытуцыйнай рэформе ў Рэспубліцы Беларусь». Пагадненне падпісалі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, які абавязаўся скасаваць свае ўказы пра абавязковы рэферэндум у пытаннях змены і дапаўненняў Канстытуцыі; Старшыня Вярхоўнага Савета Сямён Шарэцкі, які мусіў забяспечыць адкліканне з Канстытуцыйнага суда звароту дэпутатаў; а таксама Старшыня Канстытуцыйнага суда Валерый Ціхіня, які абавязваўся спыніць справу аб парушэнні прэзідэнтам Лукашэнкам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Умяшанне Расіі ва ўнутраныя справы Беларусі не дазволіла дэпутатам ВС арганізаваць імпічмент Лукашэнку.

Падпісанне пагаднення не дазволіла Канстытуцыйнаму суду пачаць 22 лістапада 1996 года разгляд справы, выніковае пасяджэнне суду было прызначана на 26 лістапада. Разам з тым раніцай 26 лістапада былі абвешчаны вынікі рэспубліканскага рэферэндума, які пазбаўляў Вярхоўны Савет сваіх паўнамоцтваў, а Канстытуцыйны суд у новых умовах спыніў справу аб парушэнні Канстытуцыі Аляксандрам Лукашэнкам пасля прыняцця пастановы Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пра адкліканне звароту дэпутатаў Вярхоўнага Савета з Канстытуцыйнага суда.

Разгон Вярхоўнага Савета 26 лістапада 1996 года пасля абвяшчэння вынікаў рэспубліканскага рэферэндума група дэпутатаў Вярхоўнага Савета, лаяльных да палітыкі кіраўніка дзяржавы, пад кіраўніцтвам намесніка Старшыні Вярхоўнага Савета Ю. Малумава прыняла закон «Аб спыненні паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання». Суддзя Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь адзначае, што для прыняцця рашэння пра датэрміновае спыненне паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета патрабуецца прынамсі дзве траціны галасоў ад ліку выбраных дэпутатаў, гэта значыць не менш за 134 галасы «за». Нягледзячы на тое, 27 лістапада была сфарміравана Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, пасля чаго Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон «Аб спыненні паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 склікання»ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 27 ноября 1996 г. № 821-XIII «О прекращении полномочий Верховного Совета Республики Беларусь тринадцатого созыва».

Ляяльныя да прэзідэнта дэпутаты Вярхоўнага Савета 13-га склікання былі запрошаны ў Адміністрацыю Прэзідэнта, дзе 62 з 84 дэпутатаў у дзень абвяшчэння вынікаў рэферэндуму напісалі заяву з просьбай аб залічэнні ў Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу.

50 дэпутатаў Вярхоўнага Савета 13-га склікання праігнаравалі прапанову напісаць заяву аб уключэнні іх у склад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу, каля 70 дэпутатаў працягвалі пасяджэнне Вярхоўнага Савета адначасова са стварэннем новага парламенту. Ад імя прэзідыума Вярхоўнага Савета дэпутатамі была прынятая заява аб непрызнанні вынікаў рэферэндуму 1996 года. На наступны дзень, 28 лістапада, калі дэпутатамі былі прызначаны эканамічныя слуханні з удзелам буйнейшых партый, будынак Вярхоўнага Савета быў зачынены «на рамонт», і сход дэпутатаў Вярхоўнага Савета 13-га склікання канчаткова згубіў прыкметы парламенцкай сесіі.

1996—1999

Вярхоўны Савет страціў магчымасць выконваць заканадаўчыя і прадстаўнічыя функцыі, але быў прызнаны міжнароднай супольнасцю. З лютага 1997 года дэпутаты Вярхоўнага Савета працягвалі сваю дзейнасць у якасці палітычных экспертаў і пачалі пераважна называць свае пасяджэнні «дэпутацкімі сходамі» замест былой назвы — «дэпутацкія сесіі». У гэты час максімальная колькасць дэпутатаў Вярхоўнага Савета была не большай за 50 чалавек.