Сіэ́тл () — горад у штаце Вашынгтон, марскі порт. Найбуйнейшы горад на ціхаакіянскім паўночным захадзе ЗША. Насельніцтва чалавек (2005), з прыгарадамі — чалавек.

Сіэтл размешчаны на пярэсмыку паміж П’юджэт-Саўндам (уваход у Ціхі акіян) і возерам Вашынгтон, прыкладна за 160 км на поўдзень ад канадскай мяжы. Станам на 2015 год Сіэтл — галоўны шлюз для гандлю з паўночнай Азіяй, чацвёрты па велічыні порт Паўночнай Амерыкі.

Сіэтл заснаваны ў 1850-я гады, назва паходзіць ад імя індзейскага правадыра. Сіэтл мае трывалую рэпутацыю дажджлівага горада — не столькі з-за вялікай колькасці ападкаў, колькі з-за ліку дажджлівых дзён (у сярэднім 226 пахмурных дзён за год).

У 1990 годзе ў горадзе праводзіліся Гульні Добрай волі.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Джымі Хендрыкс (1940—1970) — амерыканскі гітарыст, музыкант, вакаліст і кампазітар. Курт Кабейн (1967—1994) — вакаліст і гітарыст гурта Nirvana. Біл Гейтс (нар. 1955) — амерыканскі праграміст і бізнесмен, сузаснавальнік кампаніі Microsoft. Секу Уігс (нар. 1994) — амерыканскі баскетбаліст. Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Вашынгтона