Лабжа́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Лобжа.

Гісторыя Утвораны 11 красавіка 1960 года ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Дубравіцкага (10 населеных пунктаў: Барысавічы, Ганнаўка, Гарадок, Гута, Дубравіца, Ігнатаўка, Новыя Жаркі, Папехінка, Селішча, Старыя Жаркі) і Лапатавіцкага (10 населеных пунктаў: Гразівец, Заручча, Лапатавічы, Лобжа, Муравец, Пад’елле, Рудня, Сінеж, Слабада, Чарнец) сельсаветаўРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.. 29 сакавіка 2006 года скасавана вёска ГарадокПералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2006—2008 гг. .

Склад У склад сельсавета ўваходзяць 15 населеных пунктаў: + Населены пункт Статус Насельніцтва (2015 г.) Гаспадаркі (2015 г.) Барысавічы вёска 246 90 Ганнаўка вёска 4 2 Гразівец вёска 9 7 Гута вёска 39 22 Дубравіца вёска 10 5 Заручча вёска 19 13 Лапатавічы вёска 37 22 Лобжа аграгарадок 350 130 Муравец вёска 6 5 Новыя Жаркі вёска 74 37 Пад’елле вёска 22 13 Папехінка вёска 5 2 Рудня вёска 13 8 Сінеж вёска 19 9 Старыя Жаркі вёска 3 2Крыніца: Клімавіцкі райвыканкам

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета: Гарадок — вёска. Ігнатаўка — вёска. Селішча — вёска. Слабада — вёска. Чарнец — вёска.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 831 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 97,2 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 0,5 % — украінцы.Станам на 1 студзеня 2015 года ў Лабжанскім сельсавеце пражывала 856 чалавек. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года — 641 чалавек. На 1 студзеня 2021 года ў сельсавеце пражывала 626 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1960 годзе