Е́зва, Езаўка — рака ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Грэза (прыток ракі Друць, басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 23 км. Плошча вадазбору 126 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км. Пачынаецца з меліярацыйнай сеткі за 1 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Старая Баяршчына. Упадае ў Грэзу каля вёскі Тартак. Рэчышча Езвы на працягу 14 км ад вытоку каналізаванае. Вадазбор у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. У сярэднім і ніжнім цячэнні рака працякае па забалочанай і лясістай мясцовасці.

Каля ракі вёскі Чырвоная Беларусь, Новая Баяршчына 2, Раманяцкая Гута, былая вёска Езва.

Літаратура  — С. 383. — С. 263.

Ліст карты N-36-85. Выданне 1978 г. Ліст карты N-35-96. Выданне 1981 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Быхаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Друці