Дзеепрыме́тнік — неспрагальная дзеяслоўная форма з асаблівасцямі дзеяслова і прыметніка. Абазначае дзеянне як прыкмету або ўласцівасць прадмета, што выяўляюцца ў часе.
У беларускай мове У сучаснай беларускай мове дзеепрыметнік мае наступныя адзнакі дзеяслова: агульнасць асновы і лексічнага значэння: выразаць узор — выразаны ўзор; цяперашні і прошлы час: хвалюючая, высахлая; залежны і незалежны стан: прывезенае, парыжэлае; закончанае і незакончанае трыванне: высушаны, сушаны; дзеяслоўнае кіраванне назоўнікамі: пасінелы ад марозу.
Адзнакі прыметніка, якія выражаюцца з дапамогай канчаткаў: род: адноўлены, адноўленая, адноўленае; лік: расколаты, расколатыя; склон: перажытыя, перажытымі; поўная і кароткая формы: лугі пакошаныя, лугі пакошаны.
У сказе дзеепрыметнікі выступаюць у ролі азначэння ці выказніка. Дзеепрыметнік з паясняльнымі словамі ў сказе ўтварае дзеепрыметнае словазлучэнне, якое выступае як адзін член сказа — азначэнне.
Утварэнне дзеепрыметнікаў +ЧасСпосаб формаўтварэнняПрыкладыНезалежны станЦяперашніаснова дзеяслова цяперашняга часу незакончанага трывання + суфіксы -уч- (-юч-), -ач- (-яч-)пішучыя, мабілізуючыя, дрыжачы, надыходзячыПрошлыаснова інфінітыва непераходных дзеясловаў закончанага трывання + суфіксы -л-, -ш-, -ўш-пераспелы, падсохшы, прыехаўшыяЗалежны станЦяперашніаснова дзеяслова цяперашняга часу пераходных дзеясловаў незакончанага трывання + суфіксы -ом- (-ем-), -ім- (-ым-)вядомы, разглядаемы, дзялімыя, мучымыяПрошлыаснова інфінітыва пераходных дзеясловаў закончанага трывання + суфіксы -н-, -ан- (-ян-), -ен-, -т-падпісаны, вывучаны, перанесены, узятая
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Часціны мовы Катэгорыя:Нефінітныя формы дзеяслова