Вігала () — былая воласць у Эстоніі, у складзе павета Рапламаа. Падчас адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы мясцовых самакіраванняў Эстоніі 2017 года воласць Вігала ўвайшла ў склад воласці Мяр'ямаа. Плошча воласці — 269,81 км², колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2012 года складала 1434 чалавекі.
Адміністрацыйны цэнтр воласці — вёска Ківі-Вігала.
Воласць была ўтворана 20 снежня 1990 года.
Крыніцы
Спасылкі Valla koduleht
Катэгорыя:Воласці Эстоніі