Мацвей Ісакавіч Блантэр (; ) — савецкі кампазітар. Народны артыст СССР (1975). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1946). Герой Сацыялістычнай Працы (1983).
Музыка Блантэра ўвайшла ў залаты фонд савецкай культуры. Яго песні выконвалі Леанід Уцёсаў, Уладзімір Бунчыкаў, Уладзімір Нячаеў, Георгій Вінаградаў, Сяргей Лемешаў, Іосіф Кабзон, Юрый Багацікаў, Лідзія Русланава, Марк Бернес, Леанід Харытонаў, Булат Акуджава, Алена Абразцова, Ансамбль песні і танца Расійскай арміі імя А. В. Аляксандрава.
Лірычная песня «Кацюша», напісаная на вершы М. В. Ісакоўскага ў 1938 годзе, стала народнай і адным з сімвалаў Вялікай Айчыннай вайны.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Кампазітары СССР Катэгорыя:Кінакампазітары СССР Катэгорыя:Кампазітары XX стагоддзя Катэгорыя:Нарадзіліся ў Почапскім раёне