Обша () — рака на паўночным захадзе еўрапейскай часткі Расійскай Федэрацыі, у Смаленскай і Цвярской вобласці, упадае ў раку Мяжу (Мёжу).
Назва Паводле К. Бугі, назва балцкага паходжання, звязаная з літоўскім apušė "асіна".
Гідраграфія Даўжыня — 153 км, плошча басейна — 2080 км², сярэдні расход вады за 47 км ад вусця — 11,5 м³/с. Належыць да басейна Заходняй Дзвіны і Балтыйскага мора, найбуйнейшы населены пункт — горад Белы.
Самыя вялікія прытокі — Белая, Нача (левыя); Льба (правы).
Крыніцы
Катэгорыя:Рэкі Смаленскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Цвярской вобласці Катэгорыя:Басейн Заходняй Дзвіны