Вераб’е́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Вялікія Вераб’евічы.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Любчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Асташынскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..
25 мая 2017 года цэнтр Асташынскага сельсавета перанесены з вёскі Навасёлкі ў аграгарадок Вялікія Вераб’евічыРешение Новогрудского районного Совета депутатов от 25 мая 2017 г. № 152 О переносе административного центра Осташинского сельсовета Новогрудского района . 22 жніўня 2017 года Асташынскі сельсавет перайменаваны ў Вераб’евіцкіРешение Гродненского областного Совета депутатов от 22 августа 2017 г. № 273 О переименовании Осташинского сельсовета Новогрудского района Гродненской области .
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1011 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 94,3 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 1,6 % — палякі, 1,4 % — армяне, 0,5 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 729 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Насельніцтва, жыхароў: 1123 (2008 г.), 1011 (2009 г.), 778 (2017 г.).
Склад У склад сельсавета ўваходзіць 12 населеных пунктаў (2009 г.): + Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009 Антонаўка вёска 68 Асташына вёска 120 Валосаўка вёска 36 Вялікія Вераб’евічы аграгарадок 338 Залозкі вёска 20 Малыя Вераб’евічы вёска 36 Навасёлкі вёска 50 Нянькава вёска 56 Пантусавічы вёска 16 Поўбераг вёска 75 Ракевічы вёска 116 Сенненскае Загор’е вёска 80
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Любчанскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2017 годзе