Флорэнс Найцінгейл (; ) — сястра міласэрнасці і брытанская грамадская дзеячка, англійская сацыяльная рэфарматарка, статыстык і заснавальніца сучаснай сястрынскай справы. Удзельніца Крымскай вайне (1853—1856) як медыцынская работніца. Яе заслугі прызнаны Міжнародным таварыствам Чырвонага крыжа.
Біяграфія Стала шырока вядома падчас Крымскай вайны, калі як кіраўніца медсясцёр у Стамбуле арганізавала догляд параненых салдат, а палепшаная гігіена і догляд значна знізілі смяротнасць. Яе вобраз «Дамы з лямпай», якая наведвала параненых уначы, стаў адным з самых пазнавальных вобразам віктарыянскай эпохі.
У 1860 годзе Найцінгейл заснавала школу сясцёр міласэрнасці ў лонданскай бальніцы Святога Томаса, першую свецкую прафесійную школу сясцёр міласэрнасці, якая стала часткай Каралеўскага каледжа Лондана. Яна змяніла погляды грамадства на ролю медсястры ў сістэме аховы здароўя. Найцінгейл аднойчы казала: «Медсястра — гэта ногі хворага, вочы аслеплага, апора дзіцяці і старому, крыніца ведаў і ўпэўненасці для маладой маці, вусны тых, хто надта слабы або паглыблены ў сябе, каб размаўляць».
Найцінгейл таксама аўтарка прац, прысвечаных распаўсюджванню медыцынскіх ведаў, пытанням гігіены і арганізацыі аховы здароўя.
Прызнанне і памяць У 1912 годзе Міжнародная ліга Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца заснавала медаль Флорэнс Найцінгейл — найвышэйшую міжнародную ўзнагароду для медсясцёр.
Кожны год 12 мая, на дзень яе нараджэння, святкуецца Сусветны дзень медсястры.
Абяцанне Найцінгейл — адаптаваная версія клятвы Гіпакрата, якую медсёстры ў Злучаных Штатах Амерыкі чытаюць падчас цырымоніі ўручэння значка. Створанае ў 1893 годзе і названае ў гонар Найцінгейл, абяцанне фармулюе этычныя прынцыпы прафесіі.
Памятныя мясціны З жыццём Флорэнс Найцінгейл звязаны два сямейныя дамы.
у Хэмпшыры — адна з галоўных рэзідэнцый сям’і Найцінгейл; цяпер у ім размяшчаецца школа. Лі-Хёрст у Дэрбішыры — летняя рэзідэнцыя сям'і Найцінгейлаў, дзе Флорэнс жыла значную частку дзяцінства і куды вярталася ў сталым узросце. Будынак захаваў архітэктуру XIX стагоддзя і шэраг аўтэнтычных рэчаў, якія належалі сям’і. Цяпер дом не музей, а гасцініца, дзе ёсць апартаменты «Флорэнс Найцінгейл».
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Чырвоны Крыж Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Медыкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Статыстыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Статыстыкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Жанчыны віктарыянскай эпохі