Адыр (), або Лім () — востраў на поўначы возера Ван на ўсходзе Турцыі. Плошча — 1,066 км². У нашы дні сталага насельніцтва няма.

Геаграфія міні|злева|Карта Востраў Адыр месціцца за 40 км на поўнач ад горада Ван. Выцягнуты з захаду на ўсход. Рэльеф пагорысты. Характэрны рэзкі кантынентальны клімат з прахалоднай зімой і спякотным летам. Частыя вятры. На востраве гняздуюць гарбаткі. Каля берагоў вядзецца лоў рыбы.

Гісторыя У XI ст. армянскія манахі заснавалі на востраве Адыр абшчыну, якая з цягам часу была пераўтворана ў манастыр Святога Георгія. Захаваліся паўночна-заходні кут царквы XVI ст. і прытвор другой паловы XVIII ст.

Спасылкі Остатки монастыря на острове Лим (в турецком варианте Адыр) на востоке озера Ван Van'daki martı adası

Катэгорыя:Астравы Турцыі Катэгорыя:Незаселеныя астравы Катэгорыя:Азёрныя астравы