Пятрэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Пятрэвічы.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 сакавіка 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Налібацкага сельсавета (8 населеных пунктаў: Васілевічы, Журавельнікі, Карабітаўка, Крамушаўка, Крываногава, Межнікі, Налібакі і Пудзіна)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)..
Склад Па стану на 2018 год у склад сельсавета ўваходзяць 24 населеныя пункты (колькасць насельніцтва прыведзена па дадзеных перапісу 2009 г.): + Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009 Асмолава вёска 67 Астроўна вёска 68 Багданка вёска 4 Васілевічы вёска 33 Вуглы вёска 46 Вялікая Ізва вёска 64 Вялікая Русілаўка хутар 3 Журавельнікі вёска 4 Каменка вёска 39 Карабітаўка вёска 15 Крамушаўка вёска 22 Крываногава вёска 104 Лаўцы вёска 11 Макрэц вёска 56 Малая Ізва вёска 12 Межнікі вёска 27 Навіны вёска 95 Налібакі вёска 332 Новая Гута хутар 7 Оркавічы вёска 28 Пудзіна вёска 12 Пятрэвічы аграгарадок 495 Руда вёска 22 Устрынь-Боркі хутар ...
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1566 чалавек, з іх 88,1 % — беларусы, 7,5 % — палякі, 2,4 % — рускія, 1,0 % — армяне, 0,7 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1276 чалавек.
Насельніцтва, жыхароў: 1566 (2009 г.), 1385 (2017 г.), 1324 (2018 г.).
Арганізацыі і прадпрыемствы свінагатоўчы комплекс «Оркавічы» ААТ «Лідахлебапрадукт» ААТ «Навагрудскі мясаперапрацоўчы камбінат» філіял «АграНёман» ААТ «Лідахлебапрадукт» Налібацкае лясніцтва.
Гандаль і сфера паслуг паштовае аддзяленне сувязі ў аграгарадку Пятрэвічы крамы ў аграгарадку Пятрэвічы, вёсках Навіны і Налібакі комплексна-прыёмны пункт у аграгарадку Пятрэвічы.
Установы адукацыі дзяржаўная ўстанова адукацыі «Пятрэвіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–сярэдняя школа».
Установы аховы здароўя ФАП у аграгарадку Пятрэвічы, вёсках Навіны і Налібакі.
Культура Пятрэвіцкі сельскі Дом культуры Налібацкая сельская бібліятэка-клуб.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе