Не́далька, Нідалька — рака ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).
Назва Назва ракі засведчаная як «Нідалька» (< Нідаль)П. Л. Маштаковъ. Списокъ рѣкъ днѣпровскаго бассейна. С.-Петербургъ, 1913. С. 95.. Назва балцкага паходжання, форма аднаўляецца як *Nid-al-В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 199..
Балцкія гідранімічныя аналагі — літоўскія водныя назвы Nieda, Niedus, Niedulė, прускія Nyda, NeideA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 230..
Далей да індаеўрапейскага *neid-, *nid- «цячы», якое таксама шырока прадстаўлена сярод стараеўрапейскай гідраніміі, а ў лексіцы захавалася ў стараіндыйскім nēdati «цячы»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 761.. У старабалцкай лексіцы корань меў прысутнічаць (пра гэта сведчаць гідронімы), але з цягам часу знік пад ціскам іншых сінонімаў. Тое ж адбылося і, напрыклад, з *droṷus «плынь», што захавалася ў стараіндыйскім draváḥ (< dravas) «бег», а таксама ў гідронімах тыпу Адроў, Сухадроўка.
Балцкі гідранімічны фармант -l-, якім пашыраны корань у назве Нідалі, прысутны таксама ў рачных назвах тыпу Даколь, Віхолка, Скідзела і інш.
Каля Нідалі працякаюць рэкі з балцкімі назвамі Можніца (прыток Нідалі), Мрай (як і Нідаль, цячэ ў Бярэзіну), Пядынь (прыток бярэзінскай Цны). На Бярэзіне (як і на Сажы) Ул. Тапаровым адзначалася адмысловая канцэнтрацыя балцкіх гідронімаў.
Гідраграфія Даўжыня ракі 12 км. Плошча вадазбору 28 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,5 м/км. Выток ракі знаходзіцца за 1,5 км у напрамку на захад ад вёскі Ніўкі, вусце за 1 км на поўнач ад вёскі Броды. Вадазбор у межах Вернебярэзінскай нізіны. Прыток — Можніца (справа).
Каля ракі вёскі Ніўкі і Нядаль (Нідаль).
Зноскі
Літаратура
Ліст карты N-35-57. Выданне 1980 г.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Прытокі Бярэзіны Катэгорыя:Рэкі Барысаўскага раёна