Гру́па а́рмій «Ві́сла» () — створана 24 студзеня 1945 года на аснове штаба групы армій «Верхні Рэйн».

Баявы шлях групы армій Група армій была створана для абароны Берліна з розных часцей (некаторыя з іх былі аслабленыя ў баях на захад ад ракі Вісла, некаторыя часці былі спешна сфармаваныя з запасных і абмежавана здольных).

Рэшткі групы армій «Вісла» былі ўзятыя ў савецкі палон у першых днях мая 1945 года.

Склад групы армій люты 1945: 2-я армія 9-я армія 11-я армія сакавік 1945: 3-я танкавая армія 2-я армія 9-я армія красавік 1945: 3-я танкавая армія 3-ці танкавы корпус СС 11-я добраахвотніцкая танкава-грэнадзёрская дывізія СС «Нордланд» 23-я танкава-грэнадзёрская дывізія СС «Недэрланд» 27-я грэнадзёрская дывізія СС «Лангемарк» 28-я грэнадзёрская дывізія СС «Валонія» 46-ы танкавы корпус 4-я танкавая дывізія 227-я пяхотная дывізія 389-я пяхотная дывізія 32-гі армейскі корпус 281-я пяхотная дывізія 549-я народна-грэнадзёрская дывізія 9-я армія 5-ы горны корпус СС 32-я грэнадзёрская дывізія СС 11-ы корпус СС 25-я танкава-грэнадзёрская дывізія 712-я пяхотная дывізія 101-ы армейскі корпус пяхотная дывізія «Берлін» пяхотная дывізія «Дзёберыц»

Камандуючыя групай армій З 24 студзеня 1945 — Рэйхсфюрар СС Генрых Гімлер З 21 сакавіка 1945 — генерал-палкоўнік Готхард Гайнрыцы З 29 красавіка 1945 — генерал-палкоўнік Курт Штудэнт (фактычна ў камандаванне не ўступіў)

Гл. таксама Спіс камандуючых нямецкімі групамі армій падчас Другой сусветнай вайны

Літаратура Tessin, Georg. «Verbände und Truppen der deutschen Wehrmacht und Waffen-SS im Zweiten Weltkrieg 1939—1945», Biblio Verlag, Osnabrück, 1976. ISBN 3-7648-1083-1

Катэгорыя:Нямецкія групы армій у Другой сусветнай вайне