Таўр, Торас (, ) — горны хрыбет на поўдні Малой Азіі, што цягнецца з захаду на ўсход уздоўж міжземнаморскага берага і стварае паўднёвую мяжу Анаталійскага плато. Уся тэрыторыя горнага масіва ўваходзіць у склад Турцыі. Найвышэйшы пункт — гара Дэмірказік (3726 м над узроўнем мора).
Складзены пераважна з вапнякоў, крышталічных сланцаў і іншых метамарфічных горных парод. Рэльеф у цэнтральнай частцы альпійскі, на захадзе — карставыя ландшафты.
Гл. таксама Антытаўр Усходні Таўр
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Taurus Taurus Mountains Travels in Geology: Turkey’s storied Turquoise Coast
Катэгорыя:Горы Турцыі Катэгорыя:Горныя хрыбты паводле алфавіта Катэгорыя:Горныя хрыбты Азіі