thumb|300px|Участак для галасавання

Парламенцкія выбары ў Чэхіі 2006 года праходзілі 2 і 3 чэрвеня. На 200 месцаў Палаты дэпутатаў Чэхіі прэтэндавалі 27 партый. Выбары праходзілі па прапарцыйнай сістэме. Яўка выбаршчыкаў на выбарах склала 64,47%.

Вынікі Партыя Галасоў Месцаў Δ Грамадзянская дэмакратычная партыя 1 892 475 (35,38%) 81 23 Чэшская сацыял-дэмакратычная партыя 1 728 827 (32,32%) 74 4 Камуністычная партыя Чэхіі і Маравіі 685 328 (12,81%) 26 15 Хрысціянска-дэмакратычны саюз — Чэхаславацкая народная партыя 386 706 (7,22%) 13 10 Партыя зялёных (Чэхія) 336 487 (6,29%) 6 6 СНК Еўрапейскія дэмакраты 111 724 (2,08%) 0

Наступствы Па выніках выбараў у Чэхіі наступіў палітычны крызіс, звязаны з немагчымасцю сфарміраваць як левы, так і правы ўрад (левыя партыі ЧСДП — КПЧМ і правацэнтрысцкія ГДП — ХДС-ЧНП — Зялёныя кантралявалі па 100 месцаў). Хоць урэшце прэзідэнт краіны Вацлаў Клаус прызначыў прэм'ер-міністрам Мірака Топаланека ад ГДП, кіруючы кабінет міністрам знаходзіўся ў вельмі хісткім становішчы.

Спасылкі Выбары на сайце volby.cz

Катэгорыя:Выбары ў Чэхіі Катэгорыя:Выбары 2006 года Катэгорыя:Чэрвень 2006 года Катэгорыя:2006 год у Чэхіі