Джаан Роўлінг (; ) — англійская пісьменніца, якая піша пад псеўданімам Джаан Кэтлін Роўлінг () — аўтарка серыі раманаў пра Гары Потэра (1997—2007), якія перакладзеныя больш чым на 60 моў, у тым ліку на беларускую (афіцыйна толькі 4 кнігі). У 2001 годзе Джаан Роўлінг за кнігу «Гары Потэр і Кубак Агню» атрымала прэмію Х’юга. Кавалер Ордэна Ганаровага легіёна (2009)http://news.bigmir.net/entertainment/99142/.

Імя Сапраўднае імя пісьменніцы — Джаанна Мюрэй Роўлінг, а не Джаан Кэтлін Роўлінг, як многія думаюць. Перад першай публікацыяй выдавецтва баялася, што хлопчыкі будуць неахвотна купляць кнігу, напісаную жанчынай. Таму Роўлінг папрасілі паставіць ініцыялы замест поўнага імя. Пры гэтым, у выдавецтве хацелі, каб ініцыялы складаліся з дзвюх літар. Роўлінг абрала для другога ініцыяла імя сваёй бабулі, Кэтлін. Таксама гэта імя яна абрала яшчэ і праз пэўную сугучнасць — у англійскай мове літара «К» вымаўляецца сугучна з «J».

Творы Серыя пра свет Гары Потэра 1997 — Гары Потэр і філасофскі камень 1998 — Гары Потэр і Таемная зала 1999 — Гары Потэр і вязень Азкабана 2000 — Гары Потэр і Кубак Агню 2001 — Чароўныя істоты і дзе іх шукаць 2001 — Квідыш скрозь стагоддзі 2003 — Гары Потэр і ордэн Фенікса 2005 — Гары Потэр і прынц-паўкроўка 2007 — Гары Потэр і рэліквіі смерці 2007 — Казкі барда Бідля 2008 — Гары Потэр: прыквел

Казкі 2020 — Ікабог 2021 — Каляднае парася

Кнігі для дарослых 2012 — Выпадковая вакансія

Серыя пра Кармарана Страйка (пад псеўданімам Роберт Гэлбрэйт) 2013 — Покліч зязюлі 2014 — Шаўкапрад 2015 — На службе зла 2018 — Смяротная беласць 2020 — Дурная кроў 2022 — The Ink Black Heart 2023 — The Running Grave 2025 — The Hallmarked Man

Беларускія пераклады У 2019 годзе па-беларуску ў выдавецтве «Янушкевіч» выйшла першая кніга серыі пра Гары Потэра — «Гары Потэр і філасофскі камень». Перакладчыца — Алена Пятровіч.https://nn.by/?c=ar&i=242844

У 2020 годзе ў яе перакладзе выйшла другая кніга — «Гары Потэр і Таемная зала»https://nn.by/?c=ar&i=256282. Трэцяя кніга — «Гары Потэр і вязень Азкабана» — выйшла ў 2021 годзе, «Гары Потэр і Келіх агню» — 8 лютага 2025 года.

Экранізацыі Паводле жадання Роўлінг усе фільмы здымаліся ў Вялікабрытаніі і акцёры таксама ўсе брытанскія. Кампанія Warner Bros. строга прытрымліваецца гэта жадання аўтара.Інтэрв’ю Роўлінг газеце The Times з сайта www.quick-quote-quill.org

«Гары Потэр і філасофскі камень» (2001) «Гары Потэр і Таемная зала» (2002) «Гары Потэр і вязень Азкабана» (2004) «Гары Потэр і Кубак Агню» (2005) «Гары Потэр і ордэн Фенікса» (2007) «Гары Потэр і прынц-паўкроўка» (2009) «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці. Частка 1» (2010) «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці. Частка 2» (2011)

Камерцыйны поспех кніг Кнігі былі перакладзены больш чым на 60 моў. Прададзена больш за 400 млн асобнікаўhttp://www.thebookseller.com/news/61161-page.html .

ЗША: 80 млн. Германія: 15,5 млн. Расія: 13,5 млн. Вялікабрытанія: 8 млн. Канада: 6 млн. Аўстралія і Новая Зеландыя: 5,3 млн. Італія: 3,7 млн. Польшча: 2,2 млн. Літва: 2,1 млн.

Паводле даных брытанскай газеты Sunday Times, маёмасць пісьменніцы ў 2008 годзе ацэньвалася ў 560 млн фунтаў стэрлінгаў, 12-ае месца сярод найбагацейшых жанчын у Вялікабрытаніі.

Цікавыя факты Джаан Роўлінг была за сакратарку ў дабрачыннай арганізацыі Amnesty International. Першая кніга пра Гары Потэра была напісана на старой пішучай машынцы. Астэроід № 43844 з прапановы чыкагскага астранома Марка Хамергрэна, які адкрыў яго, атрымае імя Роўлінг у гонар знакамітай пісьменніцы.У гонар Джаан Роўлінг назвалі астэроід У чэрвені 2006 года брытанская публіка назвала Джаан Роўлінг «найвялікшым аўтарам сучаснасці». Роўлінг заняла ў апытанні першае месца, сабраўшы галасоў амаль у тры разы больш за Тэры Пратчэт, аўтара твораў у жанры фэнтэзі.

Спасылкі Афіцыйны сайт Беларускі партал пра Гары Потэра

Катэгорыя:Пісьменніцы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі