ААТ «Крыніца» — найбуйнейшы беларускі бровар, які ўваходзіць у канцэрн «Белдзяржхарчпрам».

Гісторыя ААТ «Крыніца», раней вядомае як Мінскі піваварны завод № 2, пачала сваю дзейнасць у 1975 годзе. Тады былі ўведзеныя ў эксплуатацыю асноўныя вытворчыя цэхі: соладавенны, варачны, брадзільна-лагерны і зварана першае піва «Крыніца»Гісторыя і традыцыі .

У 1992 годзе вытворчае аб’яднанне «Крыніца» стала арэндным прадпрыемствам, якое ў 2001 годзе было пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства.

У 2001 годзе Прэзідэнт А. Лукашэнка і прэзідэнт піваварнай кампаніі Таймураз Балоеў дамовіліся аб інвестыцыях у «Крыніцу». Расійскія інвестары планавалі за два гады падвоіць магутнасці беларускага прадпрыемства, уклаўшы ў яго 50 млн долараў, і разлічвалі праз дадатковую эмісію атрымаць кантрольны пакет акцый. За год «Балтыка» пад гарантыі ўрада ўклала ў «Крыніцу» 10,5 млн долараў. З улікам фінансавання з расійскага боку, беларускі бок не спяшаўся аддаваць кантрольны пакет, прапаноўваючы паэтапную схему перадачы акцый і «некамерцыйныя» абцяжаранні, накшталт будаўніцтва лядовай арэны на «Трактары». Грунтоўна абнавіўшы вытворчасць, «Балтыка» у 2002 годзе згарнула рэканструкцыю і падала пазоў у Міжнародны камерцыйны арбітражны суд пры Гандлёва-прамысловай палаце Расійскай Федэрацыі, які вынес 5 рашэнняў на карысць істца і абавязаў выплаціць пазыку ў памеры больш за 10 млн долараў.

У перыяд з 2003 па 2008 гг. дзяржаўны пакет (84,5 %) акцый у «Крыніцы», знаходзіўся ў даверным кіраванні ААТ «Пріорбанк».

З 2006 да 2012 года ў склад прадпрыемства на правах філіяла ўваходзіла ААТ «Полацкае піва».

Вясной 2017 года Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця пачаў перадпрыватызацыйную падрыхтоўку піўзавода. Бровар «Крыніца» рыхтавалі да прыватызацыі.

Прадукцыя

Спасылкі

Катэгорыя:Піваварныя кампаніі Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы Мінска