Вандэрсан Кавалканты Мелу (нар. , Жуан-Лісбоа, штат Мараньян, Бразілія), больш вядомы як Вандэрсан Мараньян ці проста Вандэрсан — бразільскі футбаліст, паўабаронца азербайджанскага клуба «Араз-Нахчыван».
Клубная кар’ера Пачынаў дарослую кар’еру ў клубе «Карытыба», але так і не згуляў за яго ў афіцыйных матчах. У 2015—2017 гадах выступаў у розных клубах у чэмпіянатах штатаў Парана і Сан-Паўлу. У жніўні 2017 года перайшоў у клуб «АФК Эскільстуна» з элітнага дывізіёна Швецыі, аднак па выніках сезона 2017 каманда выбыла ў Суперэтан.
У студзені 2018 года прыбыў у беларускі клуб «Віцебск»"Витебск" подписал бразильского защитника, арендовал Теверова и продлил Наумова, а ў лютым клуб афіцыйна абвясціў аб падпісанні кантракта з бразільскім паўабаронцам"Витебск" объявил о подписании контрактов с Вандерсоном и Бруно Фурланом. Замацаваўся ў стартавым складзе віцебскай каманды.
У пачатку 2020 года заставаўся ў Бразіліі і пэўны час не трэніраваўся з «Віцебскам», аднак у лютым вярнуўся ў каманду і падпісаў паўнавартасны трохгадовы кантракт"Витебск" подписал трехлетний контракт с Вандерсоном. У 2020—2021 гадах заставаўся адным з асноўных ігракоў, гуляў пераважна ў стартавым складзе, часам выхадзіў на замену.
У лютым 2022 года перайшоў у адэскі «Чарнаморац»Экс-полузащитник "Витебска" Вандерсон перешел в "Черноморец", аднак у сакавіку быў аддадзены ў арэнду ў літоўскі «Панявежыс» дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2023 года стаў іграком азербайджанскага клуба «Араз-Нахчыван».
Дасягненні Пераможца Копа Паўліста: 2016 Бронзавы прызёр чэмпіянату Літвы: 2022
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Бразіліі Катэгорыя:Ігракі ФК Карытыба Катэгорыя:Ігракі ФК Фос-ду-Ігуасу Катэгорыя:Ігракі ФК Марынга Катэгорыя:Ігракі ФК XV лістапада Пірасікаба Катэгорыя:Ігракі ФК АФК Эскільстуна Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Чарнаморац Адэса Катэгорыя:Ігракі ФК Панявежыс Катэгорыя:Ігракі ФК Араз-Нахчыван