Веліжжэ́ — возера ў Беларусі, у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці, на правабярэжнай пойме ракі Прыпяць, у напрамку на паўднёвы захад ад горада Петрыкаў, на поўдзень ад вёскі Макарычы.

Плошча паверхні возера 0,1 км². Даўжыня 0,98 км, найбольшая шырыня 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі 2,4 км. Катлавіна возера старычнага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 2 м, пясчаныя. Берагавая лінія слабазвілістая. У паўночнай частцы з возера выцякае ручай у раку Прыпяць.

Літаратура

Ліст карты N-35-141. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год.

Спасылкі Общая характеристика озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Петрыкаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці