Меган Дзюамель (; нар. , Ловелі, Антарыа) — канадская фігурыстка, якая выступае ў парным катанні. З Крэйгам Бантынам яны срэбраныя прызёры чэмпіянату Канады 2009 года і бронзавыя медалісты чэмпіянату чатырох кантынентаў 2010. Меган дабілася поспехаў у якасці адзіночніцы, яна была сярэбраным прызёрам турніру «Залаты канёк Заграба» у 2005 годзе. У цяперашні час выступае з Эрыкам Рэдфардам, у пары з якім яна — алімпійская чэмпіёнка (2018), двухразовая чэмпіёнка свету 2015, 2016, бронзавая прызёрка чэмпіянату свету 2014, 2013, сяміразовая чэмпіёнка Канады (2012—2018), двухразовая чэмпіёнка чэмпіянату чатырох кантынентаў 2013, 2015, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 года ў парным катанні ў камандных спаборніцтвах.

Катэгорыя:Фігурысткі Канады Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па фігурным катанні Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Канады Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года Катэгорыя:Фігурысты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Фігурысты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года