П’ер Вальцье (; нар. , Брыянсон, дэпартамент Верхнія Альпы) — французскі снаўбардыст, спецыялізуецца ў кросе. Двухразовы чэмпіён зімовых Алімпійскіх гульняў.
Кубак свету 2007/08, у якім П’ер выйграў два кросы і аднойчы стаў другім, прынёс яму перамогу ў малым заліку і трэцяе месца ў агульным заліку. Наступны сезон ён амаль прапусціў, стартаваўшы толькі двойчы, але, тым не менш, перамог на этапе ў Чапелка.
З пяці кросавых гонак Кубка свету 2009/10 Вальцье выйграў чатыры, а ў адной саступіў толькі амерыканцу Нэйту Холанду. Да Алімпійскіх гульняў 2010 года ў Ванкуверы ён падышоў у рангу сусветнага лідара ў кросе, таксама узначальваючы і агульны залік Кубка свету ў пары з аўстрыйцам Беньямінам Карлам. На алімпійскай трасе Сайпрэс-Маўнтын ён выбыў на стадыі чвэрцьфіналу.
Катэгорыя:Спартсмены Францыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па снаўбордынгу Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Францыі Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года Катэгорыя:Снаўбардысты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года Катэгорыя:Снаўбардысты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Снаўбардысты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Снаўбардысты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года