Дом па Ленінскай вуліцы, 11 — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Былы манастырскі корпус Магілёўскага Спаскага манастыра.

Гісторыя

Пабудаваны з цэглы разам з мураванай агароджай з брамай і двух’яруснай званіцай у 1785 годзе як жылы корпус Спаскага манастыра (10—17 стагоддзі), на тэрыторыі якога з 2-й паловы 18 ст. размяшчаўся архірэйскі двор, а ў 1780-я гады быў пабудаваны комплекс духоўнай семінарыі (не захаваўся), якія ўтваралі адзіны буйны горадабудаўнічы ансамбль, што займаў увесь квартал на вул. Ветранай (сучасная вул. Ленінская).

Манастыр зачынены ў 1918 г. Царква і іншыя будынкі пашкоджаны ў час Вялікай Айчыннай вайны і пазней знесеныМогилевский Спасо-Преображенский монастырь.

Архітэктура Г-падобны ў плане манастырскі корпус разам з агароджай абкружаў усю тэрыторыю манастыра і ўтвараў трапецападобны ў плане ўнутраны дворык. Да манастырскага корпуса далучаліся гандлёвыя рады з арачнымі ўваходамі, што вялі ў крамы. Манастырскі корпус складаўся з двухпавярховай часткі (дзе размяшчалася кансісторыя аднапавярховага крыла, (манаскія келлі, убудаваная царква, гаспадарскія памяшканні).

Захаваліся двухпавярховы корпус з падвалам (галоўным тарцовым фасадам выходзіць на вул. Ленінскую) і частка аднапавярховага крыла, прыбудаванага з боку двара. Фасады двухпавярховага корпуса аздоблены на вышыню 2 паверхаў пілястрамі, якія завяршаюцца іанічнымі капітэлямі. Высокія прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны ліштвамі з замковым каменем. Дэкаратыўным элементам фасадаў з’яўляюцца падаконныя прамавугольныя нішы. Фасад аднапавярховага крыла члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з простымі ліштвамі і ўпрыгожаны міжаконнымі лапаткамі. Унутраная планіроўка зменена. Будынак мае рысы пераходнага перыяду ад барока да класіцызму.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Магілёва Катэгорыя:Ленінская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:Стары горад (Магілёў) Катэгорыя:Збудаванні Магілёва ў стылі барока Катэгорыя:Збудаванні Магілёва ў стылі класіцызм Катэгорыя:1785 год у Беларусі Катэгорыя:Магілёўскі Спаскі манастыр Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Магілёве