Каспар Давід Фрыдрых (; ) — адзін з самых яскравых і адметных жывапісцаў нямецкай рамантыкі, на станаўленне і развіццё якой ён моцна паўплываў разам з Філіпам Ота Рунге, як ні адзін іншы мастак.

Біяграфія Каспар Давід Фрыдрых атрымаў адукацыю ў Каралеўскай акадэміі мастацтва ў Капенгагене і працаваў, пачынаючы з 1798 года, ў Дрэздэне, але час ад часу прыяжджаў на сваю радзіму ў горад Грайфсвальд, таксама наведваў востраў Руген, які знаходзіўся непадалёку.

Творчасць Яго творы — гэта ў першую чаргу матывы Сярэднявечча, прырода ды ландшафты, якія мелі непасрэднае дачыненне да яго радзімы. Больш глыбокае разуменне і ўспрыманне яго твораў прыходзіць, даведаўшыся пра тое, што будучы яшчэ маленькім хлапчуком Каспар пайшоў пад лёд у час катання на каньках; на выратаванне яму кінуўся яго брат і загінуў у час выратавання.

Творы

Крыніцы

Спасылкі

Web Gallery of Art — comprehensive collection of Friedrich's works Artcyclopedia — links to Friedrich's pictures from Image Archives, articles etc

Катэгорыя:Мастакі Германіі Катэгорыя:Мастакі рамантызму * Катэгорыя:Мастакі-пейзажысты Германіі