Бру́на Максі́мавіч Пантэко́рва (, Піза, Італія — , Дубна, Маскоўская вобласць, Расія) — савецкі і расійскі фізік, адзін з пачынальнікаў эксперыментальных даследаванняў нейтрына. Акадэмік АН СССР (1964; член-карэспандэнт 1958).

Біяграфія Скончыў Рымскі ўніверсітэт (1933), дзе працаваў пад кіраўніцтвам Э. Фермі. З 1936 года — у навукова-даследчых установах Францыі, ЗША, Канады і Англіі.

З 1950 года — у Інстытуце ядзерных праблем АН СССР, з 1956 года — у Аб’яднаным інстытуце ядзерных даследаванняў (г. Дубна).

Навуковы ўклад Навуковыя працы па ядзернай фізіцы, фізіцы высокіх энергій, фізіцы нейтрына і астрафізіцы.

Выканаў даследаванні па нейтроннай фізіцы і прапанаваў метад нейтроннага для пошукаў нафты (1941). Заклаў асновы радыехімічнага метаду рэгістрацыі (1946). Выказаў гіпотэзу аб магчымасці асцыляцый нейтрына (1957—1958). Прапанаваў эксперымент на паскаральніках пратонаў па пошуку адрознення мюоннага нейтрына ад электроннага (1959). Даследаваў ролю нейтрына ў працэсах эвалюцыі зорак, што спрыяла стварэнню нейтрыннай астрафізікі.

Узнагароды Ленінская прэмія (1963). Дзяржаўная прэмія СССР (1954).

Творы Нейтрино. М., 1966.

Літаратура

Катэгорыя:Правадзейныя члены АН СССР Катэгорыя:Правадзейныя члены РАН Катэгорыя:Лаўрэаты Ленінскай прэміі Катэгорыя:Лаўрэаты Сталінскай прэміі Катэгорыя:Выпускнікі Рымскага ўніверсітэта Катэгорыя:Фізікі Італіі Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Расіі Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя