Атрахі́маўка (, ) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бягомльскага сельсавета. Раней была фальваркам.
Гісторыя У красавіку 1863 года ў фальварку Атрахімаўка спыніўся першы паўстанцкі атрад, якому было даручана вызваліць ад імперскіх акупантаў Докшыцы. Але ж тутэйшы святар Сымон Нячаеў папярэдзіў пра гэта камандзіра роты расійскага царскага войска, што было размешчана ў Докшыцах. Адно з гэтае прычыны бойкі беларускіх паўстанцаў з расійскімі карнікамі не адбылося.
Спасылкі
Афіцыйны сайт Докшыцкага райвыканкама Партал нашага края:Докшыцы (навінкі, фотаздымкі, блогі)
Катэгорыя:Бягомльскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Докшыцкага раёна