Максім Яблонскі (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Смаргонь» (у арэндзе з гродзенскага «Нёмана»).

Клубная кар’ера Выхаванец ДЮСШ горада Смаргонь, дарослую кар’еру пачаў у 2013 годзе ў клубе Першай лігі «Смаргонь», дзе неўзабаве стаў іграком асновы. Па выніках сезона 2015 быў прызнаны найлепшым маладым іграком каманды, а ў 2016 годзе — найлепшым іграком клуба.

З пачатку 2017 года праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане» і ў сакавіку падпісаў кантракт з гэтым клубам. У першай палове сезона 2017 выступаў за дубль гродзенцаў. У асноўнай камандзе дэбютаваў 5 ліпеня 2017 года ў матчы 1/16 фінала Кубка Беларусі супраць гомельскай СДЮШАР-8 (7:0), адзначыўся голам і галявой перадачай. У Вышэйшай лізе першы матч згуляў 12 жніўня 2017 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Слуцка» (2:1). У кастрычніку замацаваўся ў стартавым складзе «Нёмана».

Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года падоўжыў кантракт з гродзенцамі на адзін год. У сезоне 2018 замацаваўся ў стартавым складзе каманды, у лістападзе не гуляў з-за траўмы. У студзені 2019 года падпісаў новы двухгадовы кантракт з «Нёманам».

Сезон 2019 пачынаў у стартавым складзе каманды, але пазней шмат прапусціў з-за траўм. У 2020 годзе пераважна выхадзіў на замену, а ў сезоне 2021 стаў часцей з’яўляцца ў аснове. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з «Нёманам». Значную частку сезона 2023 прапусціў з-за траўмы. У студзені 2024 года зноў падоўжыў пагадненне з гродзенцамі.

У сакавіку 2024 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смаргонь». У чэрвені 2024 года быў адкліканы з арэнды і вярнуўся ў «Нёман».

Міжнародная кар’ера 1 чэрвеня 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы з Македоніяй (1:1).

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2013 Д2 Смаргонь 12 0 2014 Д2 Смаргонь 15 0 2015 Д2 Смаргонь 27 1 2016 Д2 Смаргонь 21 3 2017 Д1 Нёман 8 1 2018 Д1 Нёман 20 2 2019 Д1 Нёман 16 3 2020 Д1 Нёман 18 2 2021 Д1 Нёман 24 1 2022 Д1 Нёман 24 1 2023 Д1 Нёман 11 0 2024 (1) Д1 Смаргонь 9 0

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна