Вы́лазскае, № 24 — возера ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, у басейне ракі Ясельда, за 16 км у напрамку на паўночны ўсход ад Пінска, за 0,5 км на поўдзень ад вёскі Вылазы.

Плошча паверхні возера 0,3 (0,267) км². Даўжыня 3,5 (4,2) км, найбольшая шырыня 0,12 (0,15) км, даўжыня берагавой лініі 8,7 км. Плошча вадазбору 6,22 км². Катлавіна возера моцна выцягнутая. Берагі забалочаныя. Дно плоскае, высланае ілам. Возера моцна зарастае. Праз каналы Вылазскае злучаецца з тарфяным кар’ерам, сістэмай сажалак і ракой Ясельда.

Літаратура  — С. 504. Ліст карты N-35-137. Выданне 1991 г. стан мясцовасці на 1987 г.

Спасылкі Морфометрические параметры озёр Брестской области // Справочник « Водные объекты Республики Беларусь» Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2.

Катэгорыя:Азёры Пінскага раёна Катэгорыя:Басейн Ясельды