Сярге́й Мікала́евіч Малі́нін (, Мінск — ) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Старшыня Дзяржплана БССР (1953—1965), Намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР (1955—1958), доктар эканамічных навук, прафесар. Аўтар навуковых прац па эканоміцы і планаванні народнай гаспадаркі.
Біяграфія Нарадзіўся 13 чэрвеня (31 мая) 1907 года ў Мінску.
У 1929 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1938 годзе — Маскоўскі планавы інстытут Дзяржплана СССР.
У 1928—1936 гадах працаваў навуковым супрацоўнікам і загадчыкам сектарам эканомікі Інстытута арганізацыі і аздараўлення працы Усесаюзнага цэнтральнага савета прафесійных саюзаў.
З 1936 года і да пачатка Вялікай Айчыннай вайны — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эканомікі Акадэміі навук БССР і намеснік дырэктара па навуковай частцы.
У гады Вялікай Айчыннай вайны — палітрук роты, камісар батальёна, намеснік камандзіра стралковага палка па палітчасці.
У 1944—1946 гадах — лектар палітупраўлення Беларускай ваеннай акругі.
У 1946—1947 гадах — дырэктар Інстытута эканомікі Акадэміі навук БССР.
З 1947 года — на працы ў ЦК КП(б)Б: намеснік начальніка ўпраўлення прапаганды і агітацыі, загадчык аддзела планавых, фінансавых і гандлёвых органаў.
У 1953—1965 гадах займаў пасаду Старшыні Дзяржплана БССР. Адначасова ў 1955—1958 гадах — намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР.
У 1966—1969 гадах — рэктар Беларускага інстытута народнай гаспадаркі.
З 1969 года — загадчык кафедры палітэканоміі БДУ.
У 1949—1952 гадах — кандыдат, у 1952—1966 гадах — член ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1958—1966), Вярхоўнага Савета БССР (1951—1959).
Памёр 20 мая 1972 года. Пахаваны ў Мінску.
Працы Экономика Белорусской ССР и перспективы ее развития: учебник. Мн., 1960 (в соавторстве); Народное хозяйство Белоруссии на современном этапе: учебник. Мн., 1964; Экономическая история БССР: учеб. пособие / под ред. С. Н. Малинина и К. И. Шабуни. Мн., 1969.
Спасылкі Старшыні Дзяржплана і Дзяржэканомплана Беларускай ССР, Міністры эканомікі Рэспублікі Беларусь. Сайт Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР Катэгорыя:Старшыні Дзяржплана БССР Катэгорыя:Дактары эканамічных навук Катэгорыя:Рэктары БДЭУ