«Футура́ма» () — амерыканскі сатырычны мультсерыял, створаны на студзіі «20th Century Fox» Мэтам Гроўнінгам і Дэвідам Коўэнам (David X. Cohen), аўтарамі мультсерыяла «Сімпсаны». У бальшыні серыяў дзеянне серыяла праходзіць у Нью-Нью-Ёрк Сіці ў 3000 годзе (гэта значыць, у далёкай будучыні). Выкарыстоўванне будучага часу дазваляе аўтарам шоу уносіць у яго ідэі і падзеі з папулярнай фантастыкі 20 стагоддзя.

«Футурама» атрымала прызнанне крытыкаў і была намінавана на 17 прэмій «Эні», выйграўшы дзевяць з іх, і 14 намінацый на прэмію «Эмі», выйграўшы шэсць.

Сюжэт Мультсерыял расказвае аб 20-гадовым разносчыку піцы Фраі, які выпадкова трапіў у крыягенную камеру і замарозіўся на 1000 гадоў. Так ён трапляе ў будучыню, дзе знаходзіць сабе новых сяброў і ўладкоўваецца кур’ерам на працу ў кампанію «Міжпланетны экспрэс».

Персанажы Фрай Ліла Бендэр Прафесар Хью́берт Фа́рнсворт Гермес Конрад Доктар Зойдберг Эмі Вонг

На сённяшні час выйшлі ў пракат наступныя паўнаметражныя фільмы: «Футурама: Вялікая справа Бендэра» («Futurama: Bender’s Big Score») — у продажы ў ЗША 27 лістапада 2007 «Футурама: Звер з мільярдам спінаў» («Futurama: The Beast with a Billion Backs») — 24 чэрвеня 2008 «Футурама: Гульня Бендэра» («Futurama: Bender’s Game») — 3 лістапада 2008 года «Футурама: У дзікую зялёную далечыню» («Futurama: Into the Wild Green Yonder») — 23 лютага 2009 года

Гл. таксама Сімпсаны Расчараванне

Зноскі

Спасылкі Раздзел «Футурамы» на сайце Comedy Central. http://www.ilovebender.com/  — афіцыйны прома-сайт фільмаў. Вікі па Футураме

Катэгорыя:Сатырычныя фільмы Катэгорыя:Мультсерыялы паводле алфавіта Катэгорыя:Мультсерыялы ЗША Катэгорыя:Мультсерыялы 1999 года Катэгорыя:Фантастычныя мультфільмы Катэгорыя:Тэлесерыялы Fox Television Studios Катэгорыя:Мультсерыялы-сіткомы Катэгорыя:Мультсерыялы для дарослых