Арцём Канцавы (нар. ) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Родзіна» з Масквы і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера З 2017 года, пасля выхаду магілёўскага «Дняпра» ў Вышэйшую лігу, пачаў гуляць за дубліруючы склад клуба. У жніўні 2017 года разам з іншымі маладымі ігракамі падпісаў паўнавартасны трохгадовы кантракт з магіляўчанамі. Неўзабаве стаў прыцягвацца і да асноўнага складу, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 23 кастрычніка 2017 года ў хатнім матчы супраць БАТЭ (0:2), выйшаўшы на замену ў другім тайме.
Сезон 2018 пачынаў у дублі, а з лета замацаваўся ў стартавым складзе асноўнай каманды. У кастрычніку ў трох матчах забіў 4 галы — усе галы сваёй каманды.
У лютым 2019 года, пасля таго як стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», накіраваўся на прагляд у аб’яднаную каманду. У сакавіку 2019 года афіцыйна стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро».
У жніўні 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў венгерскі клуб «Мезёкёвешд». У складзе каманды толькі зрэдку з’яўляўся на лаўцы запасных і ў чэмпіянаце не дэбютаваў, аднак згуляў у трох матчах Кубка Венгрыі.
У студзені 2020 года, пакінуўшы «Мезёкёвешд» па заканчэнні арэнды, падпісаў кантракт з брэсцкім «Рухам». Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, у сезоне 2021 з 7 галамі стаў другім бамбардзірам «Руха» пасля Дзяніса Лапцева.
У снежні 2021 года перайшоў у остраўскі «Банік». Пакінуў клуб у маі 2022 года. У ліпені 2022 года трэніраваўся з падмаскоўнымі «Хімкамі», аднак бакі не дамовіліся аб пераходзе, і неўзабаве футбаліст падпісаў кантракт з мінскім «Дынама» да канца сезона 2022. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе сталічнага клуба.
У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама» і неўзабаве стаў іграком барысаўскага БАТЭ. Па выніках сезона 2023 быў прызнаны найлепшым паўабаронцам чэмпіянату Беларусі.
У студзені 2024 года перайшоў у екацярынбургскі «Урал». У жніўні 2024 года перабраўся ў маскоўскую «Родзіну».
Міжнародная кар’ера 14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў таварыскім матчы супраць Харватыі (1:3).
2 верасня 2021 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы адборачнага матча чэмпіянату свету 2022 супраць Чэхіі (0:1).
Дасягненні Найлепшы паўабаронца чэмпіянату Беларусі: 2023 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (3): 2021, 2022, 2023
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2017 Д1 Дняпро 2 0 2018 Д1 Дняпро 19 4 2019 (1) Д1 Дняпро 5 0 2019/20 (1) Д1 Мезёкёвешд 0 0 2020 Д1 Рух 25 5 2021 Д1 Рух 29 7 2021/22 (2) Д1 Банік 7 0 2022 (2) Д1 Дынама 17 3 2023 Д1 БАТЭ 24 4 2023/24 (2) Д1 Урал 4 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Мезёкёвешд Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Банік Острава Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Урал Екацярынбург Катэгорыя:Ігракі ФК Родзіна Масква