Мацве́й Сямё́навіч Гале́нда ( — ) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, намеснік старшыні Савета Народных Камісараў Беларускай ССР, старшыня Дзяржплана БССР (1933—1935), прафесар.

Біяграфія Член КП(б)Б з верасня 1916 года.

Скончыў Свярдлоўскі ўніверсітэт (1924).

У 1918 — 1921 гадах служыў у Чырвонай арміі.

З 1924 па 1929 гады быў намеснікам старшыні і старшынёй сельскагаспадарчай секцыі Дзяржплана СССР.

У 1929 — 1930 гадах дацэнт Ціміразеўскай сельгасакадэміі.

У 1930 — 1933 гадах член калегіі і намеснік наркама земляробства СССР.

У жніўні 1933 — студзені 1935 года — старшыня Дзяржплана БССР і адначасова намеснік Старшыні СНК БССР.

У 1933 — 1934 гадах узначальваў кафедру народнагаспадарчага планавання ў Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі.

12 студзеня 1935 года быў выключаны з партыі.

Арыштаваны 19 снежня 1935 года, прысуджаны да вышэйшай меры пакарання і расстраляны 4 лістапада 1936 года. 26 красавіка 1991 года быў рэабілітаваны.

Спасылкі Старшыні Дзяржплана і Дзяржэканомплана Беларускай ССР, Міністры эканомікі Рэспублікі Беларусь. Сайт Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Катэгорыя:Намеснікі Старшыні СНК БССР Катэгорыя:Старшыні Дзяржплана БССР Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Выкладчыкі БДЭУ Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР