Со́караўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Сокарава.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ульскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Ульскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Чашніцкага, з 25 ліпеня 1931 года — Бешанковіцкага раёнаў БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Скакуноўшчына. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе адноўленага Ульскага раёна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хоцінскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску СокараваУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Бешанковіцкага раёна. 16 верасня 1957 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Фролкавіцкага сельсавета, у склад Бачэйкаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Двор Нізгалава, Жалезкі, Заручэўе, Нізгалава і Скакуноўшчына)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.. 1 красавіка 1960 года ў склад сельсавета з Дубраўскага сельсавета Ушацкага раёна перададзены 3 населеныя пункты (Бортнікі 1-я, Бортнікі 2-я і Зарэчча)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9.. 17 ліпеня 1964 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Ульскага пассавета перададзены 14 населеных пунктаў (Аўгустберг, Бортнікі 1, Бортнікі 2, Броды, Дворнікі, Дубішча, Зарэчча, Зорнікі, Каменка, Паніззе, Узрэчча, Фролкавічы I, Фролкавічы II і Шавурына)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 18 населеных пунктаў.

8 красавіка 2004 года Сокараўскі сельсавет скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад адноўленага Ульскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .

Склад На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў: Бычкова, Галі, Гарані, Дыбалі, Ермалаўшчына, Жданова, Марцінава, Мураўшчына, Паўазер’е, Прудзіны, Сапегі, Слабада, Сокарава, Хоціна і Шапчына.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Бешанковіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ульскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Чашніцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе