Нікола Стаянавіч (; нар. ) — сербскі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера Выхаванец бялградскага «Партызана», дарослую кар’еру пачаў у 2014 годзе ў грэчаскім клубе «Эргатэліс». У 2016 годзе вярнуўся ў Сербію, гуляў у Першай лізе за клубы «Сінджаліч», ОФК і «Слабада».

У лютым 2018 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Мінск» і ў выніку падпісаў кантрактСербский полузащитник Стоянович стал игроком "Минска". У красавіку-маі не гулў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў склад мінчан. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічную камандуСтоянович покинул "Минск".

У верасні 2018 года далучыўся да грэчаскага клуба «Спарта», дзе гуляў да канца года. У ліпені 2019 года вярнуўся ў Сербію, папоўніўшы склад клуба «Бачка» з Бачка-Паланкі. У лютым 2020 года адправіўся ў Чарнагорыі, разам з «Дэчычам» перамог у мясцовай Другой лізе, пасля выступаў за «Петравац».

У чэрвені 2021 года стаў іграком клуба «Махамедан» з індыйскай I-Лігі, дзе гуляў да канца сезона 2022/23.

Дасягненні Пераможца Другой лігі Чарнагорыі: 2019/20

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Сербіі Катэгорыя:Ігракі ФК Эргатэліс Катэгорыя:Ігракі ФК Сінджаліч Бялград Катэгорыя:Ігракі ФК ОФК Катэгорыя:Ігракі ФК Слабада Ужыцэ Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Спарта Катэгорыя:Ігракі ФК Бачка Бачка-Паланка Катэгорыя:Ігракі ФК Дэчыч Тузі Катэгорыя:Ігракі ФК Петравац Катэгорыя:Ігракі ФК Махамедан Калькута