Аксель Конан (нар. ) — івуарыйскі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера У сезоне 2016/17 выступаў у Нацыянальным дывізіёне Малдовы за клуб «Саксан». Па выніках сезона «Саксан» выбыў у Дывізіён A, аднак абаронца застаўся ў камандзе.

У студзені 2018 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Гомель» і ў лютым падпісаў кантрактЗащитник из Кот-д'Ивуара Конан подписал контракт с "Гомелем". У пачатку сезона часам выхадзіў у стартавым складзе каманды, з ліпеня перастаў з’яўляцца на полі. У студзені 2019 года стала вядома, што абаронца пакінуў каманду па заканчэнні кантрактаБатищев, Дао и еше шесть игроков покинули "Гомель".

У красавіку 2019 года далучыўся да клуба другога эстонскага дывізіёна «Ярвэ» з Кохтла-Ярвэ, дзе гуляў да канца сезона 2019.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Кот-д’Івуара Катэгорыя:Ігракі ФК Ярвэ Кохтла-Ярвэ Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Саксан