Яніс Каргас (; нар. , Кілкіс, Грэцыя) — грэчаскі футбаліст, абаронца кіпрскага клуба «Анартосіс» з Фамагусты.
Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў клубе другога дывізіёна Грэцыі «Кавала», пазней гуляў за «Фостырас» і «Панахаікі». У 2016 годзе перайшоў у «Платаніяс», у складзе якога дэбютаваў у грэчаскай Суперлізе. У ліпені 2017 года стаў іграком «Паніёніяса», але не меў трывалага месца ў аснове, за паўгады згуляў толькі ў чатырох матчах Суперлігі і трох матчах Кубка Грэцыі.
У студзені 2018 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Дынама» з Брэста і неўзабаве падпісаў кантрактБрестское "Динамо" подписало греческого защитника Каргаса. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе брэсцкага клуба, аднак з лета стаў радзей з’яўляцца на полі. У снежні 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкі клубКаргас покинул брестское "Динамо".
У студзені 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў алмацінскім «Кайраце», які ўзначальваў былы трэнер «Дынама-Брэст» Аляксей ШпілеўскіНа просмотре в "Кайрате" Шпилевского - экс-защитник брестского "Динамо", але беспаспяхова. У лютым 2019 года вярнуўся ў Грэцыю, стаўшы іграком клуба ПАС з ЯніныЭкс-защитник брестского "Динамо" подписал контракт с греческим клубом.
У чэрвені 2019 года перайшоў у балгарскі клуб «Леўскі» з Сафіі, а праз год зноў апынуўся ў ПАС, дзе быў трывалым іграком асновы. У чэрвені 2022 года падпісаў кантракт з ПАОКам. У чэрвені 2023 года стаў іграком кіпрскага «Анартосіса».
Дасягненні Уладальнік Кубка Беларусі: 2018 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2018
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Грэцыі Катэгорыя:Ігракі ФК Кавала Катэгорыя:Ігракі ФК Фостырас Катэгорыя:Ігракі ФК Панахаікі Катэгорыя:Ігракі ФК Платаніяс Катэгорыя:Ігракі ФК Паніёніяс Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК ПАС Яніна Катэгорыя:Ігракі ФК Леўскі Катэгорыя:Ігракі ФК ПАОК Катэгорыя:Ігракі ФК Анартосіс