Аната́з — мінерал, адна з трох паліморфных мадыфікацый двухвокісу тытану (TiO). Утрымлівае 59,94 % тытану, 40,06 % кіслародуAnatase Mineral Data // The Mineralogy Database. Дамешкі жалеза, зрэдку волава і ніобію.
Апісанне Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінгоніі. Утварае біпірамідальныя, таблітчастыя і прызматычныя крышталі. Колер шэра-буры, жоўты, сінявата-шэры да чорнага. Бляск алмазны, металічны. Цвёрдасць 5,5—6Анатаз // Музей естественной истории. Электронная энциклопедия природы па шкале Моаса. Шчыльнасць 3,8—3,9 г/см³. Малекулярная маса 79,9Анатаз // Інфармацыя на сайце ХиМиК.ру а.а.м. Тэмпература плаўлення 1870 °C. Тэмпература раскладання 2900 °C. Не раствараецца ў вадзе і кіслотах. Пры награванні да тэмпературы 620—650 °C пераўтвараецца ў рутыл.
Паходжанне і радовішчы Анатаз з’яўляецца другасным мінералам, які вылучаецца пры пераўтварэнні іншых тытазмяшчальных мінералаў. Сустракаецца ў пегматытах і крышталічных сланцах. Крышталі сустракаюцца на кварцы ў жылах альпійскага тыпу. Дзякуючы хімічнай устойлівасці і значнай масе, часта сустракаецца ў россыпных радовішчах. Радовішчы ў Швейцарыі, на Урале, у Бразіліі. Сустракаецца разам з рутылам, ільменітам, брукітам, тытанітам, альбітам, адулярам, хларытам, эпідотам, горным хрусталём.
Выкарыстанне Практычнага значэння анатаз не мае.
Літаратура — С. 92. Анатаз //
Спасылкі Anatase Mineral Data // The Mineralogy Database Анатаз // Інфармацыя на сайце ХиМиК.ру Анатаз // Музей естественной истории. Электронная энциклопедия природы
Катэгорыя:Мінералы тытану Катэгорыя:Вокіслы (мінералы)