Вітрувіянскі чалавек — знакаміты малюнак з тлумачальнымі надпісамі, выкананы Леанарда да Вінчы каля 1490, (1487—1492). На ім выяўлена фігура аголенага мужчыны ў дзвюх накладзеных адна на адну пазіцыях: з разведзенымі ў бакі рукамі і нагамі, ўпісаная ў акружнасць, і з разведзенымі рукамі і зведзенымі разам нагамі, упісаная ў квадрат. Малюнак і тлумачэнні да яго часам называюць кананічнымі прапорцыямі. Малюнак з'яўляецца адначасова навуковай працай і творам мастацтва.

Створаны для вызначэння прапорцый (мужчынскага) чалавечага цела, як яно апісана ў трактатах антычнага рымскага архітэктара Вітрувія.

Малюнак выкарыстоўваецца як неяўны сімвал унутранай сіметрыі чалавечага цела і ўвогуле ўсяго Сусвету.

Спасылкі Gallerie dell'Academia website Willamette University site on Vitruvian man Stanford University site on Vitruvian man Mathematics of the Vitruvian man Вітрувіянскі чалавек, Вітрувій і Леанарда да Вінчы

Катэгорыя:Анатомія чалавека Катэгорыя:Гісторыя мастацтва Катэгорыя:Леанарда да Вінчы