Канстанцін Каратэадоры (, — , ) — нямецкі матэматык грэчаскага паходжання. Выпускнік Бельгійскай ваеннай акадэміі 1895 года. Матэматычную адукацыю атрымаў у Берліне і Гётынгене.

Па запрашэнні грэчаскага ўрада узначальваў з 1919 па 1922 год Іанійскі ўніверсітэт ў Смірне (цяпер Ізмір). З 1924 года прафесар універсітэта ў Мюнхене. Вядомы працамі па тэорыі функцый, варыяцыйнага злічэння (пабудова тэорыі поля экстрэмалаў), тэорыі канформных адлюстраванняў, агульнай тэорыі меры мностваў.

У 1909 годзе прапанаваў аксіаматычную пабудову асноў тэрмадынамікі.

Катэгорыя:Матэматыкі Германіі