Андрэя́наўскія астравы () — група астравоў у цэнтральнай частцы архіпелага Алеуцкія астравы. Уваходзяць у склад ЗША. Агульная плошча — 3 924,7 км². Населены толькі астравы Адак і Атка.
Геаграфія Андрэянаўскія астравы выцягнутыя ў напрамку з захаду на ўсход прыкладна на 440 км. У склад групы ўваходзяць 46 вулканічных астравоў і вялікая колькасць дробных скал. Найбольш буйныя астравы: Атка, Адак, Баброф, Танага, Літл-Танага, Канага, Кагаласка, Амля, Умак, Сігуам. Найвышэйшы пункт — 1806 м (на востраве Танага). У групе астравоў 8 дзеючых вулканаў.
Гісторыя Астравы адкрытыя ў час экспедыцыі 1760—1764 гг. Андрэяна Талстых, Пятра Васюткіна і Максіма Лазарава. Названыя ў 1761 годзе ў гонар карабля «Андрэян».
На востраве Адак знаходзілася ваенная база ЗША, зачыненая ў 1997Andreanof Islands // Encyclopædia Britannica годзе.
Літаратура
Спасылкі Andreanof Islands // Geographic Names Information System (GNIS) Andreanof Islands // Encyclopædia Britannica Андреяновские острова // Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия
Катэгорыя:Алеуцкія астравы