Пана́рка — рака ў Беларусі, у Смаргонскім і Ашмянскім раёнах Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Ашмянка (басейн Віліі).
Даўжыня ракі 16 км, з іх 8 км на тэрыторыі Ашмянскага раёнаАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 90 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,7 ‰. Пачынаецца каля вёскі Татаршчына Смаргонскага раёна, цячэ праз невялікія лясныя масівы, упадае ў Ашмянку за 0,7 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Лусцішкі Ашмянскага раёна. Прыток — рака Мірклішка (злева). Ад вёскі Панара да вёскі Ціжышкі (2,7 км) рэчышча каналізаванае.
Літаратура
— С. 109.
Катэгорыя:Рэкі Смаргонскага раёна Катэгорыя:Рэкі Ашмянскага раёна Катэгорыя:Прытокі Ашмянкі