Сасна́Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» (ручай Сасна) — рака ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Мрай (прыток Бярэзіны, басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 60 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 м/км. Выток ракі знаходзіцца за 1 км у напрамку на поўдзень ад урочышча (былой вёскі) Азяродзішча, прыкладна за 2 км на ўсход ад вёскі Кайтанава. Упадае ў Мрай на поўдзень ад вёскі Уборак. Вадазбор нізінны. Рэчышча Сасны каналізаванае ў ніжнім цячэнні.

Каля ракі вёскі Звяняты, Будзяніцкая Рудня. Каля вёскі Будзяніцкая Рудня на рацэ сажалка.

Літаратура  — С. 456.

Ліст карты N-35-57. Выданне 1980 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Барысаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Бярэзіны