Суб’ект Расійскай Федэрацыі або скарочана суб’ект Федэрацыі, суб’ект Расіі — тэрытарыяльная адзінка верхняга ўзроўню ў Расійскай Федэрацыі.

Паводле Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, Расія з’яўляецца федэратыўнай дзяржавай і складаецца з раўнапраўных суб’ектаў Расійскай Федэрацыі, на цяперашні час з 89Большая частка Крымскага паўвострава з’яўляецца аб’ектам тэрытарыяльнага канфлікту паміж Расіяй, якая анексавала і кантралюе тэрыторыю, і Украінай. Паводле федэратыўнага складу Расіі, на спрэчнай тэрыторыі Крыма размяшчаны суб’екты Расійскай Федэрацыі — Рэспубліка Крым і горад федэральнага значэння Севастопаль. Паводле адміністрацыйнага падзелу Украіны, на спрэчнай тэрыторыі Крыма размяшчаны рэгіёны Украіны — Аўтаномная Рэспубліка Крым і горад з адмысловым статусам Севастопаль. Пасля правядзення ў чатырох акупаваных рэгіёнах Украіны фіктыўных рэферэндумаў Расія заявіла аб далучэнні тэрыторый Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцей Украіны ў склад Расіі. суб’ектаў — рэспублік, краёў, абласцей, гарадоў федэральнага значэння, аўтаномных абласцей, аўтаномных акруг. Кожны суб’ект федэрацыі, акрамя федэральных органаў, мае сваю выканаўчую (звычайна, губернатара або кіраўніка), заканадаўчую (рэгіянальныя парламенты) і судовую (канстытуцыйны (статутны) суд суб’екта) галіны ўлады. Суб’екты маюць сваю ўласную канстытуцыю або статут, а таксама ўласнае заканадаўства, якое прымаецца рэгіянальнымі парламентамі. Суб’екты федэрацыі маюць па два прадстаўніка ў верхняй палаце расійскага парламента — Савеце Федэрацыі. Ва ўзаемаадносінах з федэральнымі органамі дзяржаўнай улады ўсе суб’екты федэрацыі паміж сабой раўнапраўныя. Суб’екты маюць паўнамоцтвы вырашаць пытанні, аднесеныя Канстытуцыяй да ведання суб’ектаў. Суб’екты Расійскай Федэрацыі не маюць права выхаду з яе складу.

Сучасны федэратыўны склад Расіі

Асаблівасці статусу суб’ектаў федэрацыі Расійскую Федэрацыю складаюць рэспублікі, краі, вобласці, горада федэральнага значэння, аўтаномная вобласць і аўтаномныя акругі, якія з'яўляюцца суб’ектамі федэрацыі. У табліцы прыводзяцца асаблівасці канстытуцыйна-прававога статусу кожнага з тыпаў суб’ектаў Расійскай Федэрацыі. У дужках пазначаны артыкулы Канстытуцыі Расіі, якія змяшчаюць адпаведныя палажэнні.

Анексія Крыма Расійскай Федэрацыі, у выніку якой былі ўтвораны 2 новыя суб’екты Расійскай Федэрацыі (Рэспубліка Крым і горад федэральнага значэння Севастопаль), не мае міжнароднага прызнання.

Рэспубліка ахарактарызаваная ў Канстытуцыі Расіі як «Дзяржава» (частка 2 арт. 5); статус вызначаецца Канстытуцыяй Расіі і сваёй канстытуцыяй частка 2 арт. 5, частка 1 арт. 66); мае права вызначаць свае дзяржаўныя мовы частка 2 арт. 68).Край, вобласць, Горад федэральнага значэння статус вызначаецца Канстытуцыяй Расіі і сваім статутам, якія прымаюцца краявым (абласным, гарадскім) заканадаўчым (прадстаўнічым) органам (частка 2 артыкула 5, частка 2 артыкула 66). Аўтаномная вобласць статус вызначаецца Канстытуцыяй Расіі і сваім статутам, якія прымаюцца заканадаўчым (прадстаўнічым) органам аўтаномнай вобласці (частка 2 артыкула 5, частка 2 артыкула 66); можа быць прыняты федэральны закон аб аўтаномнай вобласці (частка 3 артыкула 66). Аўтаномная акруга статус вызначаецца Канстытуцыяй Расіі і сваім статутам, якія прымаюцца заканадаўчым (прадстаўнічым) органам аўтаномнай акругі (частка 2 артыкула 5, частка 2 артыкула 66); можа быць прыняты федэральны закон пра аўтаномную акругу (частка 3 артыкула 66); адносіны аўтаномных акруг, якія ўваходзяць у склад краю або вобласці, можа рэгуляваць федэральны закон і дагавор паміж адпаведнымі аўтаномнай акругай і краем або вобласцю (частка 4 артыкула 66)Канстытуцыйны суд Расійскай Федэрацыі ў сваёй пастанове ад 14 ліпеня 1997 года № 12-П "Па справе тлумачэння палажэння змешчанага ў частцы 4 артыкула 66 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі пра ўваходжанне аўтаномнай акругі ў склад краю, вобласці вызначыў, што частка 4 артыкула 66 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі пра ўваходжанне аўтаномнай акругі ў склад краю, вобласці носіць канстатацыйны характар. Ужыванне паняцця «ўваходзіць» азначае прызнанне Канстытуцыяй Расійскай Федэрацыі існага да яе ўступлення ў сілу стану, паводле якога аўтаномныя акругі, якія не аформілі змяненне свайго статусу, па-ранейшаму ўваходзяць у склад адпаведнага краю або вобласці. Цяпер такімі з’яўляюцца ўсе аўтаномныя акругі, акрамя Чукоцкай аўтаномнай акругі..

Размеркаванне суб’ектаў федэрацыі па тыпах Ніжэй даюцца пра колькасць суб’ектаў Расійскай Федэрацыі кожнага тыпу і іх тэрытарыяльнае размяшчэнне. 24 рэспублікі. 9 краёў 48 абласцей 3 гарады федэральнага значэння 1 аўтаномная вобласць 4 аўтаномных акругі

Коды суб’ектаў федэрацыі

Ёсць шэраг кадыровак суб’ектаў Расійскай Федэрацыі, паводле якіх ім прысвойваюць лічбавыя або літарныя абазначэнні для розных мэт.

Пералік суб’ектаў