Мура́вец — ручай ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Заходняя Дзвіна. Даўжыня 7,5 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца з возера Ашыцік за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Крыжы Глыбачанскага сельсавета, вусце за 1,6 км на паўночны ўсход ад вёскі Усвіца. Рэчышча на працягу 6,7 км уверх ад вусця каналізаванае.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Прытокі Заходняй Дзвіны Катэгорыя:Рэкі Ушацкага раёна