Ма́р’іна Горка — вадасховішча ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Цітаўка.
Вадасховішча створана ў 1962 годзе. Знаходзіцца за 1,5 км у напрамку на захад ад горада Мар’іна Горка. Наліўное. Плошча паверхні 0,69 км². Даўжыня 1,6 (1,55) км, найбольшая шырыня 0,5 км. Найбольшая глыбіня 2,2 м, сярэдняя 1,48 м. Аб'ём вады ў вадасховішчы 1,02 млн м³. Найбольшая вышыня плаціны 3,8 м. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 0,95 м.
Вадасховішча выкарыстоўваецца ў мэтах рэкрэацыі і рыбагадоўлі.
Літаратура — С. 113. Ліст карты N-35-93. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г.
Спасылкі Водохранилища — Минская область — Морфометрические показатели и характерные уровни // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Водохранилища — Минская область — Описание гидротехнических сооружений // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Вадасховішчы Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Вадасховішчы Мінскай вобласці Катэгорыя:Геаграфія Мар’інай Горкі