За́балаць — рака ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Ашмянка (басейн Віліі). Даўжыня 13 км. Пачынаецца за 0,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Васеўцы, упадае ў Ашмянку за 0,5 км на поўнач ад вёскі Валодзькаўшчына. Прыток — рака Высокая. На працягу 9,6 км каналізаваная: ад вытоку да вусця ракі Высокая (8,7 км) і каля вусця (0,9 км).

Літаратура

Катэгорыя:Прытокі Ашмянкі Катэгорыя:Рэкі Ашмянскага раёна