Сухарэўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Сухары.

Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лупалаўскім раёне БССР. З 2 сакавіка 1931 года ў складзе Чавускага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 13 лістапада 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Зарэсценскага сельсавета, у склад Варварынскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Глініцкі, Кіркоры, Селішча, Сласцёны і Шляхавы)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.. 16 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Варварынскага сельсавета (14 населеных пунктаў: Бардзілы, Бракава Слабада, Варварына, Каралёўка, Кіркоры, Макрадка, Папоўцы, Пілешчына, Рагозінка, Селішча, Сласцёны, Старасёлы, Хількавічы і Хонькавічы)Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 13.. З 25 снежня 1964 года за выключэннем 14 населеных пунктаў (Бардзілы, Бракава Слабада, Варварына, Каралёўка, Кіркоры, Макрадка, Папоўцы, Пілешчына, Рагозінка, Селішча, Сласцёны, Старасёлы, Хількавічы і Хонькавічы) у складзе Магілёўскага раёнаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 снежня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 4 (1084)..

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1146 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 92,3 % — беларусы, 5,6 % — рускія, 0,8 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 954 чалавекі.

Склад У склад сельсавета ўваходзяць 15 населеных пунктаў: + Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009 Акулінцы вёска 7 Васілевічы вёска 13 Вялікае Бушкава вёска 16 Зарэсце вёска 240 Іванавічы вёска 21 Іванаў Дварэц вёска 24 Кісялькі вёска 47 Малое Бушкава вёска 40 Рыкі вёска 45 Сафійск вёска 18 Супанічы вёска 19 Сухары аграгарадок 552 Харошкі вёска 93 Ходнева вёска 5 Цецераўнік вёска 6

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Лупалаўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Чавускага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе