Зу́ста — рака ў Беларусі, у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці і Вілейскім раёне Мінскай вобласці, правы прыток ракі Спягліца (басейн Віліі).

Даўжыня ракі 15 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 142 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 м/км. Пачынаецца на асушаным тарфяным балоце з возера без назвы за 3,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Укропенка, упрадае ў Спягліцу за 2 км на ўсход ад вёскі Навасёлкі. На працягу 12,1 км каналізаваная (выток — 0,2 км на поўнач ад вёскі Лемяшы). Вадазбор на ўсходняй ускраіне Нарачана-Вілейскай нізіны.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Смаргонскага раёна Катэгорыя:Рэкі Вілейскага раёна Катэгорыя:Басейн Нарачы