Дзмі́трый Сярге́евіч Аба́шаў (, Губаха, Пермская вобласць) — беларускі біятланіст, які мае таксама расійскае грамадзянства, удзельнік Кубка свету ў складзе зборнай Беларусі.

Кар’ера

Юніёрская кар’ера У юнацкім узросце займаўся лыжным спортам у ДЮСШ г. Губаха Пермскай вобласці, першы трэнер — Цягло Ірына Міхайлаўна, далей СДЮСШАР «Старт» горада Пермі, першы трэнер — Марылаў Сяргей ГенадзьевічСписок спортсменов, зарегистрированных в базе данных РОО «Пермская краевая спортивная федерация лыжных гонок» . Прызываўся ў зборныя Расіі малодшых узростаў, у тым ліку ўдзельнічаў у Еўрапейскім юнацкім Алімпійскім фестывалі 2009 года, заваяваў 3-е месца (Бронзу) у эстафеце. На першынстве Расіі сярод юніёраў 2011 года лепшым вынікам Дзмітрыя стала 13-е месца.

У сезоне 2011/12 перайшоў у біятлон, першы трэнер Мерзлякоў Андрэй, г. Перм, удзельнічаў ва ўнутрырасійскіх спаборніцтвах сярод юніёраў.

Дарослая кар’ера Летам 2012 года прыняў грамадзянства Беларусі і быў уключаны ў другой склад зборнай краіныДмитрий Абашев перешёл в сборную Белоруссии, выступае за клуб «Дынама» (Мінск). Першым спаборніцтвам для яго стаў чэмпіянат Беларусі па летнім біятлоне 2012 года, дзе Дзмітрый заняў шостае месца ў спрынце і восьмае ў мас-старце.

У сезоне 2012/13 дэбютаваў на Кубку IBU на этапе ў Валь-Рыдана, заняў 99-е месца ў спрынце. Першыя ачкі ў залік Кубка IBU набраў толькі год праз, на этапе ў Ідрэ, дзе быў 36-м у спрынце. На чэмпіянаце Еўропы 2014 года ў Нове-Места-на-Мораве лепшым вынікам Абашава стала 17-е месца ў індывідуальнай гонцы, таксама ён быў 36-м у спрынце і гонцы пераследвання, а ў эстафеце зборная Беларусі заняла шостае месца.

У 2013, 2014, 2016 гадах стаў пераможцам 50-кіламетровага лыжнага марафону «Сапраўдны мужык», які праходзіў у горадзе Чусавой Пермскага краюМарафон «Настоящий мужик-2013»: фото и видео.

На Кубку свету Абашаў дэбютаваў у сезоне 2014/15 на этапе ў Рупольдынгу, стаў восьмым у эстафеце і 59-м у спрынце. У тым жа сезоне прыняў удзел яшчэ ў некалькіх этапах Кубка свету, у тым ліку ў чэмпіянаце свету ў Кантыялахці, дзе заняў 70-е месца ў спрынце, 97-е месца ў індывідуальнай гонцы і 10-е ў эстафеце. На чэмпіянаце Еўропы 2015 Дзмітрый займаў месца ў трэцім дзясятку ў асабістых гонках, а ў эстафеце стаў чацвёртым.

У 2015 годзе на чэмпіянаце Беларусі па летнім біятлоне выйграў срэбра ў змяшанай эстафецеЧемпионат Беларуси по летнему биатлону. Смешанная эстафета, а ў спрынце заняў чацвёртае месца (і трэцяе сярод удзельнікаў з Беларусі)Чемпионат Беларуси по летнему биатлону. Мужчины-Юниоры — Спринт.

У лютым 2016 года Абашев упершыню набраў ачкі ў залік Кубка свету, заняўшы 29-е месца ў спрынце на этапе ў Кэнмары. У спаборніцтвах Кубка IBU ён упершыню падняўся на п’едэстал, фінішаваўшы трэцім у спрынце ў Нове-Места-на-Мораве.

Агульны залік у Кубку свету 2015 — 2016 — 87-е месца (12 ачкоў) 2016 — 2017 — 80-е месца (16 ачкоў)

Спасылкі

Профіль biathlon.com.ua

Катэгорыя:Біятланісты Беларусі Катэгорыя:Біятланісты паводле алфавіта Катэгорыя:Спартсмены паводле алфавіта